Будаўнічым праектам прадугледжана ўзвядзенне 32-кватэрнага 2-секцыйнага 4-павярховага будынка шматкватэрнага жылога дома. Будынак з тэхнічным падполлем, сцены – трохслаёвы цагляны мур, з плоскім рулонным дахам. У секцыі ёсць па адным уваходзе ў пад'езды. Уваход у жылую частку арганізаваны праз тамбур і лесвічную клетку.
Жылы дом запраектаваны без смеццеправодаў. Ва ўзроўні першага паверха ўваходнай групы прадугледжаны памяшканні электрашчытавой, памяшканне сувязі і ўборачнага інвентара, дадзеныя памяшканні не маюць агульных сцен з жылымі памяшканнямі кватэр. Праектам прадугледжваецца добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, аўтамабільная стаянка для жыхароў дома.