Адбылося ўрачыстае адкрыццё аб’екта «Будаўніцтва сталовай у ДУ «Шарэшэўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» па адрасе: х.Янаўшчызна, 3 Пружанскага раёна, дзе УП «УКБ Пружанскага раёна» выступіла ў якасці заказчыка. Сталовая ў Шарашэўскім сацыяльным пансіянаце “Бярозавы гай” разлічана на 200 месцаў.
Сімвалічны ключ дырэктару ДУ «Шэрашэўскі сацыяльны пансіянат «Бярозавы гай» Дразду Мікалаю Мікалаевічу ўручае начальнік «УП «Пружанская ПМК-22» Нінічук Іван Паўлавіч.